• 29 лютага 2012 Рэдактар Артур Чынiкайла

    Беларускі фальклор

    8

    Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Яны на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. Ў іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі аптымізм.

    Многія фальклорныя творы ствараліся і бытавалі пры пэўных акалічнасцях – у час свят, працы. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць (легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі і інш.). Пашыраючыся і ў пазнейшы час, фальклорныя творы ўплывалі нават на развіццё пісьмовай літаратуры. Вусная паэзія народа заўсёды была невычэрпнай крыніцай ідэй, вобразаў, спосабаў мастацкага адлюстравання жыцця беларускага народа.


     

    Вусная народная творчасць — важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным побыце, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці, ў развіцці літаратуры і мастацтва; яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння.

    Тэрмін фальклор, які ўзнік у сярэдзіне XIX ст., у перакладзе азначае народная мудрасць. Фальклор у яго вузкім значэнні — адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычных слоў. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, абапіраецца на папярэдні вопыт, выкарыстоўвае мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Фальклор узнік раней, чым пісьменнасць і, натуральна, бытаваў толькі ў вуснай перадачы. Але і са з’яўленнем пісьменнасці доўгі час перадача з вуснаў у вусны таксама была адзіным шляхам распаўсюджвання фальклору. Народ знаёміўся не толькі з песняй, казкай, прыказкай, прымаўкай, легендай, але і з узорамі лепшай пісьмовай літаратуры. Калектыўнасць, вуснае бытаванне, варыянтнасць — рысы, уласцівыя толькі фальклору і якімі ён прынцыпова адрозніваецца ад мастацкай літаратуры. Фальклорныя творы адрозніваюцца ад твораў пісьмовай літаратуры і некаторымі асаблівасцямі мастацкай формы. Гэта ў першую чаргу традыцыйная паэтыка, выпрацаваная народам на працягу стагоддзяў. Традыцыйная народная сімволіка, разнастайныя формы, пастаянныя эпітэты, метафары, параўнанні і іншыя віды тропаў, асаблівасці кампазіцыі надаюць вуснай паэзіі спецыяльны каларыт. Фальклор нясе ідэі справядлівасці і сацыяльнай роўнасці, перадае адносіны народа да важнейшых падзей, выражае інтарэсы працоўных. Творы адлюстроўвалі і ўслаўлялі барацьбу супраць прыгнёту, супраць іншаземных захопнікаў. У творчасці кожнага народа ёсць свае непаўторныя рысы, якія ўтвараюць народную спецыфіку фальклора. Разам з тым многія творы, складзеныя рознымі народамі, падобныя. Беларускі фальклор прадстаўлены амаль усімі жанрамі: каляндарная і сямейна-абрадавая паэзія, казкі, паданні і легенды, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, народны тэатр у розных яго відах, сацыяльна-бытавая лірыка. Не было ў беларускім фальклоры такіх твораў, як быліны або думы, спецыфічных для рускага і ўкраінскага фальклору. Але беларускі народ таксама стварыў свой гераічны і гістарычны эпас, які хаця і не набыў адзінай жанравай формы, аднак даволі поўна адлюстроўваў многія гераічныя старанні нашага мінулага. Нацыянальны каларыт беларускаму фальклору надаюць паэтычныя вобразы волатаў і асілкаў, асобныя мастацкія сродкі, паэтычная мова. Фальклор з’явіўся першай паэтычнай школай многіх выдатных пісьменнікаў. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа і многіх іншых вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў непарыўна звязана з народнай паэзіяй і па сутнасці абапіраецца на яе.

    Падзяліць вусныя народныя творы па часе іх з’яўлення немагчыма, бо ў адным і тым жа творы можна знайсці нешта ад розных часоў, сувязь мінуўшчыны з цяперашнім жыццём. Таму лепш разглядаць паасобна віды вуснай народнай творчасці.

     

    Па матэрыялах belintourist.by, interfax.by, tio.by, en.wikipedia.org

    Апублікавана ў Фальклор

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • вольга

    18 верасня 2012

    жнивеньския песни

    жнивеньския песни

  • Pro master

    20 сакавіка 2013

    здрасте

    круто,

  • жорка тоўсты малады

    12 мая 2013

    бязладдзе!!!

    чаму БЕЛАРУСКІ сайт на рускай мове?????!!!!!! беларускія загадкі?

  • Iлля

    15 мая 2013

    Поправка

    Сверху сайта есть переключатель языков с Русского на Белорусский

  • ксс ник

    21 кастрычніка 2013

    но почему нет легенд

    я их искала а их нет на этом сайте

  • Мікола

    23 кастрычніка 2013

    Шаноўнай спадарыні ксс ник

    Як жа Вы шукалі, што не знайшлі вось гэта:
    Легенда пра Нарач -
    http://www.usebelarusy.by/be/content/falklor/25336/mythes/25079/25621
    Легенда Навагрудка -
    http://www.usebelarusy.by/be/content/falklor/25336/mythes/25079/25440
    Легенда пра Белавежскую пушчу -
    http://www.usebelarusy.by/be/content/falklor/25336/mythes/25079/25676
    Паданьне пра заснаваньне Менска -
    http://www.usebelarusy.by/be/content/falklor/25336/mythes/25079/25357
    і іньшыя.

  • мис загадка

    28 верасня 2014

    чё такое

    ФАЛЬКЛОР

  • максім

    27 верасня 2015

    здрасте

    творныя песні

  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —