• 18 чэрвеня 2013 Наста Дубовік

    У Пустынках гояцца дух і цела

    1

    Пустынкі — дзіўнае месца. Назва ёсць, а ні вёскі, ні мястэчка побач няма. Ёсць толькі старажытны манастыр — Успенскі. Да мяжы з Расеяй — пара соцень метраў. Можна сказаць — гэта ўжо і ёсць мяжа. Ад Мсціслава да Пустынак каля 15 кіламетраў. Кажуць, раней да манастыра ішоў падземны ход ад сцен Мсціслаўскай царквы Святога Аляксандра Неўскага.

    Сам Успенскі манастыр заснаваны ў 1380 годзе. Спачатку на яго месцы стаяла драўляная цэркаўка, пазней з'явіліся каменныя будынкі. Знакаміты манастыр сваёй гаючай крыніцай - да яго з'язджаюцца людзі адусюль, часам з далёкіх месцаў, шмат расейцаў. У апошні час у Пустынкі літаральна лінуў струмень турыстаў і паломнікаў. Акрамя крыніцы ў манастыры маецца і купель — лічыцца, што кожны, хто акунецца ў яе 3 разы, пазбавіцца ўсіх хвароб. Яшчэ адзін мясцовы цуд — нерукатворны абраз ў адным з манаскіх памяшканняў.

    Успенскі манастыр. Пустынкі

    Існуе легенда аб заснаванні манастыра, аднак дакладнасць яе не гарантуецца. Быццам бы, жыў князь, і быў ён жорсткі. Ад жорсткасці князь і зрабіўся сляпым. Пакаяўшыся ў сваіх дзеяннях, князь убачыў сон, у якім яму было сказана, што абмыўшы вочы вадой з крыніцы ў Пустынках, ён ізноўку зможа бачыць. Князь як мага хутчэй рушыў да крыніцы і абмыў яе вадой твар. І ён сапраўды пачаў бачыць — і ўбачыў побач на ўзгорку абраз Унебаўзяцця Божай маці. Вось на месцы з'явы іконы і быў пабудаваны манастыр.

    А цяпер да фактаў. Заснаваў манастыр літоўскі князь Сямён-Лугвен. Сын Вялікага князя Альгерда і Марыі Віцебскай, названы па хрышчэнні Сымонам, ён узяў першы шлюб з дачкой Дзмітрыя Данскога, Марыяй. Трынаццацігадовым хлопчыкам ён ўдзельнічаў у грандыёзнай бітве з татарамі ў Сініх Вод, разам з бацькам тройчы хадзіў на Маскву (здабыўшы сабе ў выніку нявесту). У бітве пры Грунвальдзе, Сямён-Лугвен ўзначальвае аб'яднаныя рускія паліцы — Смаленскую, Полацкую, Віцебскую і Мсціслаўскі харугвы. Бог даў Сямёну-Лугвену доўгае жыццё — ён нарадзіўся ў 1350 годзе, а памёр у 1430-ым, — з іх амаль пяцьдзесят гадоў трымаў Мсціслаў, абараняў ад немцаў Пскоў і Вялікі Ноўгарад, ад татар - Кіеў. Вось такі вялікі чалавек і заснаваў мястэчка Пустынкі.

    З прыходам бальшавікоў манастыр аддалі пад дзіцячы дом. Кажуць, «выхаваныя дзеткі» знайшлі падвалы цэркваў і павыкідалі з саркафагаў моцы манахаў. Так і валяліся косткі і рэшткі па наваколлі... У другую сусветную вайну манастыр быў моцна пашкоджаны, а ў часы Хрушчова яго канчаткова падарвалі.

    У пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя распачалася рэканструкцыя Успенскага манастыра. Званіца на сённяшні дзень зусім ужо завершаная, дабудаваная і атынкаваная, а вось келейныя будынкі, школу і царкву ўсё яшчэ спрабуюць аднаўляць. Але, шчыра кажучы, работы ідуць больш чым павольна. Кажуць, не хапае грошай і дапамогі дзяржавы.

    Званіца Успенскага манастыра ў Пустынках

    Апублікавана ў Краягляды

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Мікола

    09 кастрычніка 2013

    Пустынкі

    Падчас рэканструкцыі будынка Свята-Пакроўскага храма адбылося няшчаснае здарэнне: http://www.mycity.by/content/view/54187/11/

  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —