• 29 ліпеня 2013 Марына Трабухіна

    Пагібельная жарсць караля Міндоўга

    2

    У 2013 годзе спаўняецца 760 гадоў з дня каранацыі Міндоўга, знакавай асобы ў нашай гісторыі. Караля Міндоўга можна назваць бацькам старажытнай беларускай дзяржавы, заснавальнікам ВКЛ, дзяржавы, якая на працягу стагоддзяў была адной з самых вялікіх у Еўропе, з якой лічыліся як на Захадзе, так і на Усходзе. І хоць літоўцы сцвярджаюць, што да беларусаў ён ніякага дачынення не мае, бо кіраваў ён з Кернавэ, і зваўся Міндаўгасам, але мы ведаем, што Міндоўг - не Міндаўгас і каранаваўся ён у першай сталіцы ВКЛ, славутым горадзе Наваградку.

    Пачынаючы з 2000 года, у Наваградку рэгулярна праводзіцца фэстываль сярэднявечнай культуры. У маляўнічым месцы ля падножжа Замкавай гары разбіваецца рыцарскі лагер, і госці горада могуць паглядзець на турніры і паказальныя выступленні. Роў пад сценамі Навагрудскага замка выкарыстоўваюць як рысталішча бравыя коннікі. Праходзяць выступы «сярэднявечных менестрэляў». Кульмінацыяй Навагрудскага фэстывалю ў гэтым годзе стане рэканструкцыя каранацыі Вялікага князя Міндоўга. Пераацаніць культурна-гістарычнае значэнне міжнароднага фестывалю ў Наваградку немагчыма, таму што для яго характэрны сапраўдныя сярэднявечныя рысы, якія выяўляюцца і ў музыцы, і ў танцах, і ў кірмашы народных рамёстваў, і ў спаборніцтвах, і ў турнірах. Гэтыя асаблівасці і ёсць тое паліва, дзякуючы якому "машына часу" здольная рухацца праз стагоддзі.

    Да юбілейнай даты выдавецтва «Рэгістр» прымеркавала выхад новага гістарычнага любоўнага рамана Юрыя Татарынава «Пагібельная жарсць караля Міндоўга». Жыццё Міндоўга было поўнае разнастайных падзей - ён быў адважным і бязлітасным ваяром - сапраўдны сярэднявечны рыцар, чыё жыццё прайшло ў бясконцых войнах. Але нягледзячы на вялікія перамогі і заваёвы, смерць Міндоўга апынулася недарэчнай і ганебнай. Ён загінуў ад рукі свайго сябра і намесніка князя Даўмонта, у якога звёў маладую жонку...

    Пра тое, як пагібельная жарсць падштурхнула караля да смерці, чытайце ў новай кнізе Юрыя Татарынава!

    Апублікавана ў Культура, мастацтва

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • самая умная

    02 сакавіка 2014

    ...

    текст вообщем не плох, но очень много ошибок...

  • Мікалай Гарбуноў

    02 сакавіка 2014

    Да самай разумнай

    Дзякуй за ўвагу. Пра ўсе заўважаныя памылкі напішыце, калі ласка, на скрыню editor@usebelarusy.by

  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —