• 26 кастрычніка 2013 Іна Рыкуніна

    Крынка сваімі рукамі (гісторыя ў малюнках)

    25 кастрычніка прайшоў майстар-клас па лепцы з керамікі, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкіна крынка». Мерапрыемства было прымеркавана да гадавіны стварэння холдынгу. Прадстаўляем вашай увазе рэпартаж з месца падзей.

    Адкрыла мерапрыемства Святлана Місячэнка — дырэктар дэпартамента кансалтынгу і карпаратыўнага навучання, член савета дырэктараў Групы кампаній SATIO:

    «Ідэя правядзення дадзеных мерапрыемстваў складаецца ў тым, каб інструментамі інклюзіўнага маркетынгу стварыць і напоўніць «Бабушкіну крынку». Напоўненая «Бабушкіна крынка» будзе ўвасабляць сабою аб'яднаны холдынг. Здаўна ў Беларусі поўная крынка лічылася прыкметай дастатку і дабрабыту сям'і.

    Прынцыпы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, якія выкарыстоўваюцца кіраўніцтвам холдынгу ў працы, будуць накіраваныя таксама і на дабрачынны праект у падтрымку Магілёўскага спецыялізаванага Дома дзіцяці для дзяцей з арганічнай паразай ЦНС з парушэннем псіхікі».

    Святлана Місячэнка SATIO

    Пасля ёмістага выступу Святлана правяла лёсаванне, у выніку якога ўдзельнікі былі падзеленыя на 18 каманд па два чалавекі ў кожнай.

    Святлана Місячэнка праводзіць лёсаванне

    Затым слова было перададзена Валерыю Калтыгіну — бабруйскаму мастаку-керамісту, члену Беларускага саюза мастакоў, ўладальніку прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў сферы мастацтва за 2009 год.

    Мастак-кераміст Валерый Калтыгін

    Валерый Калтыгін

    Менавіта Валерый Калтыгін разам са сваімі памочнікамі — Максімам Калтыгіным і Вольгай Сямашка сталі інструктарамі ўдзельнікаў па ганчарным майстэрстве.

    Вось які майстар-клас правёў для «Бабушкінай крынкі» Максім Калтыгін:

    Максім Калтыгін

    Максім Калтыгін у Магілёве

    Гладышы Бабушкіна крынка

    Натхнёныя прыкладам майстра, удзельнікі мерапрыемства пачалі ляпіць свае шэдэўры:

    Супрацоўнікі холдынгу Бабушкіна крынка

    Магілёў Бабушкіна крынка майстар-клас

    Бабушкіна крынка

    Кераміка на прадпрыемстве Бабушкіна крынка

    Бабушкіна крынка

    Бабушкіна крынка лепка з гліны

    Атрыманыя гладышы апынуліся вельмі непадобнымі адзін на адзін: былі тут і высокія пасудзіны, і «пузатыя» гарлачыкі, аздобленыя выявамі жывёл, кветак і нават мудрагелістымі ўзорамі ў стылі мадэрн.

    Бабушкіна крынка гладыш з сонейкам

    Бабушкіна крынка

    Складана апісаць, колькі станоўчых яскравых эмоцый выклікала такое незвычайнае пятнічнае баўленне часу ва ўдзельнікаў майстар-класа. У канцы вечара ўсе былі трошкі стомленыя, але вельмі натхнёныя і зараджаныя творчай энергіяй.

    Спадзяемся, што зарада станоўчых эмоцый ганчарам-пачаткоўцам хопіць да наступнага майстар-класа, на якім іх навучаць мастацтву палівання. Адбудзецца ён 15 лістапада.

    Апублікавана ў Культура, мастацтва

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —