• 22 лістапада 2013 Крынкі напоўніліся колерам!

    Крынкі напоўніліся колерам!

    Майстар-клас па глазураванню гатовых крынак для супрацоўнікаў холдынгу «Бабушкіна крынка» адбыўся 20 лістапада.

    Krynka

    Нагадаем, амаль месяц таму, 25 кастрычніка, самыя творчыя работнікі холдынгу «Бабушкіна крынка» зляпілі 18 вырабаў з пластыка. Ідэя правядзення дадзеных мерапрыемстваў заключаецца ў тым, каб інструментамі інклюзіўнага маркетынгу стварыць і напоўніць «бабушкіну крынку», якая будзе ўвасабляць сабою аб'яднаны холдынг.

    Прынцыпы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, якія выкарыстоўваюцца кіраўніцтвам холдынгу ў працы, будуць накіраваныя таксама і на дабрачынны аўкцыён у падтрымку Магілёўскага спецыялізаванага Дома дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем ЦНС з парушэннем псіхікі.

    Аўкцыён будзе праходзіць у афіцыйнай супольнасці «УсебелАрусы» у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Не прапусціце магчымасць дапамагчы дзецям і набыць эксклюзіўны прадмет інтэр'еру!

    Такім чынам, з тых часоў, як гладышы былі злепленыя, яны паспелі дастаткова прасохнуть і падвергнуцца абпалу. Па задумцы, глазурованне павінна было дадаць крыначкам яшчэ большую індывідуальнасць і прывабны знешні выгляд. Паглядзім, што ж у выніку атрымалася ў нашых удзельнікаў.

    Спачатку майстар пазнаёміў супрацоўнікаў холдынгу са спецыфікай ужывання і прызначэння глазуры і маёлікі ў кераміцы, а затым паказаў асноўныя прыёмы дэкаравання.

    Krynka

    Krynka

    І вось прыйшоў час самім удзельнікам заняцца глазураваннем. Працэс аказаўся вельмі карпатлівым. Каб зберагчы пачаткоўцаў-ганчароў ад непапраўных узмахаў пэндзля, побач увесь час знаходзяцца майстры.

    Krynka

    Творча інтэрпрэтуючы традыцыйную форму і выгляд гладыша, удзельнікі майстар-класа збіраліся стварыць зусім новы і незвычайны посуд.

    Krynka

    Krynka

    Krynka

    Krynka

    Як вам здаецца, ці атрымалася ажыццявіць задуманае?

    Krynka

    Krynka

    Krynka

    Цяпер крынкі адправяцца на фінальны абпал, а пасля гэтага будуць выстаўлены на аўкцыён, які пройдзе з 5 па 12 снежня!

    Апублікавана ў Культура, мастацтва

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —