• 27 лістапада 2013 УсебелАрусы

    Cinema Perpetuum Mobile падаўжае дэдлайн

    Трэці Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile падаўжае дэдлайн для беларускіх удзельнікаў да 20 снежня 2013 году.

    Perpetum_Mobile

    Cinema Perpetuum Mobile (СРМ) быў заснаваны ў 2011 годзе супольнасцю энтузіястаў-кінаманаў Kinaklub.org .

    На працягу восеньскіх і зімовых месяцаў у Мінску праходзіць першы этап працы фестывалю — паказы-прадпрагляды кароткаметражных фільмаў, дасланых з усяго свету. Любы жадаючы можа прыняць удзел у адборы фільмаў у конкурсную праграму, запоўніўшы анкету ўдзельніка прадпраглядаў і прагаласаваўшы за працы,якія прыйшліся да спадобы.

    Заключная частка фестывалю пройдзе ў красавіку 2014 года не толькі ў гарадах і вёсках Беларусі, але і па ўсім свеце.

    Кожны раз фестываль пашырае сваю геаграфію як за кошт краін дасланых фільмаў, так і дзякуючы асобным гарадам, якія далучаюцца да фестывальных паказаў, дзякуючы мясцовым валанторам.

    У 2012 г. у СРМ прынялі ўдзел фільмы больш чым з 40 краін, а самі паказы прайшлі ў 11 буйных гарадах Беларусі, у тым ліку ў Мінску, а таксама ў 15 іншых краінах свету.

    Дадатковая інфармацыя:

    Блог фестывалю—

    http://blog.filmfest.by/ (en)

    http://cpm-filmfest-by.livejournal.com/ (ru)

    Прадпрагляды фестывалю:

    7 снежня 13 00 - 19 00 («Арт-сядзіба»)

    15 снежня 13 00 - 19 00 (месца ўдакладняецца)

    22 снежня 13 00 - 19 00 (месца ўдакладняецца)

    29 снежня 13 00 - 19 00 (месца ўдакладняецца)

    Кантактныя асобы:

    Аляксандр Мартынюк, каардынатар оргкамітэту, аўтар ідэі

    + 375 29850 40 50.

    Ліна Мядзведзева, праграмны каардынатар

    + 375 33332 64 68.

    Апублікавана ў Культура, мастацтва

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —