• 06 снежня 2013

    Стартаваў дабрачынны аўкцыён. Не заставайцеся абыякавымі!

    Увага! З 5 па 12 снежня будзе праводзіцца дабрачынны онлайн-аўкцыён па зборы сродкаў у падтрымку Магілёўскага Дома Дзіцяці.

    Мэта, з якой праводзіцца аўкцыён - прыцягнуць увагу грамадзян да дзяцей ранняга ўзросту, якія засталіся без апекі бацькоў. У прыватнасці, да жыхароў УАЗ "Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі".

    Установа адначасова прызначана для аказання лячэбна-рэабілітацыйнай дапамогі і выхавання дзяцей-сірот ад 0 да 4-х гадоў з дэфектамі разумовага і фізічнага развіцця і выконвае задачу забеспячэння аптымальнага стану здароўя, своечасовага і паўнавартаснага фізічнага і псіхічнага развіцця, палягчэння іх сацыяльнай адаптацыі і падрыхтоўцы да жыцця.

    На аўкцыёне, арганізаваным у сацыяльнай сетцы "УКантакце", будуць прадстаўлены 18 крынак, вырабленых супрацоўнікамі холдынгу "Бабушкіна крынка".

    Для таго каб прыняць удзел у аўкцыёне, неабходна выбраць адну або некалькі ўпадабаных крынак і прапанаваць больш высокую цану (вышэй, як мінімум, на 10 тыс. бел. руб.). Апошні карыстальнік, які прапанаваў сваю цану за лот, будзе лічыцца пераможцам.

    Атрымаць свае крынкi удзельнікі змогуць па наступным адрасе: г. Мінск, вул. Карла Маркса, д. 15, у офісе Групы кампаній "SATIO".

    Пацвярджэннем аплаты паслужыць квітанцыя аб пералічэнні сродкаў Магілёўскаму Дому Дзіцяці. Любы ўдзельнік аўкцыёну, па-за залежнасці ад таго, ці з'яўляецца ён пераможцам ці не, можа пералічыць грошы на рахунак.

    Рэквізіты для пералічэння сродкаў:

    УАЗ "Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем ЦНС з парушэннем псіхікі".
    -Юрыдычны адрас: 212010, г. Магілёў, вул. Сурганава, 71;
    -Р / с 3642025382599, дабрачынны;
    -Філіял 700, МАУ ААТ АСБ «Беларусбанк», МФА 153801536;
    Адрас банка: 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71;
    -УНП 790321211, ОКПО 293014267;
    - У прызначэнні плацяжу указвайце "дабрачынны ўнёсак".

    Удзельнічайце ў аўкцыёне! Не заставайцеся абыякавымі!

     

    Апублікавана ў Культура, мастацтва

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —