• 13 снежня 2013 Іна Рыкуніна

    Малочны флэш-моб у Магілёве!

    Роўна ў 2:00 папаўдні ў цэнтры Магілёва стала адбывацца нешта дзіўнае!


    Зусім, здавалася б, незнаёмыя людзі, якія нязмушана праходзілі міма гэтага ўчастка, імгненна змянілі траекторыю свайго шляху і сабраліся ў натоўп у форме глінянага посуду.

    Затым удзельнікі флэш-мобу сталі «напаўняць» крыначку малаком, паступова падымаючы таблічкі малочнага колеру.

    Выгляд з вышыні птушынага палёту на ўсё гэта дзейства атрымаўся захапляльным.

    А праз хвіліну ўсе разышліся, нібы нічога і не было.

    Адзіным сведчаннем таго, што хвіліну таму на гэтым месцы адбывалася нешта незвычайнае, сталі ўспаміны відавочцаў і відэаролік на «Ютубе».

    Што б гэта значыла?

    Незвычайная акцыя ўвайшла ў серыю мерапрыемстваў, прысвечаных гадавіне стварэння холдынгу «Бабушкіна крынка». Тыя, каму непашчасціла апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы і атрымаць асалоду ад дынамічнага флэш-моба, змогуць далучыцца да ўдзельнікаў іншым спосабам: прыняць удзел у дабрачынным аўкцыёне!

    Як раз сёння па просьбах жадаючых было прынята рашэнне падоўжыць дабрачынны аўкцыён яшчэ на тыдзень. Барацьба за крыначкі разгарэлася сур'ёзная. Нагадаем, усе атрыманыя сродкі пойдуць на дапамогу выхаванцам Магілёўскага спецыялізаванага Дома дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем ЦНС з парушэннем псіхікі.

    Далучыцца да аўкцыёну можна ў афіцыйнай супольнасці «УсебелАрусы» у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

    Апублікавана ў Культура, мастацтва

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —