• 27 сакавіка 2014 Іна Рыкуніна

    OPEN 2014: пашыраючы магчымасці!

    Фестываль тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу OPEN пройдзе ў Мінску 19-21 чэрвеня ўжо ў трэці раз. За два гады працы Міжнародны фестываль OPEN стаў сапраўды прафесійнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў маркетынгу і брэндынгу тэрыторый і тэрытарыяльных аб'ектаў, а таксама экспертнай ацэнкі праектаў, прадстаўленых на конкурсную праграму. *


    Фестиваль маркетингаOPEN 2014 — гэта час пазнаваць новае, развівацца і разважаць. Гэта час шукаць і знаходзіць, перамагаць і вучыцца, заўважаць нявыкарыстаны патэнцыял тэрыторый і тэрытарыяльных аб'ектаў і рэалізоўваць свае прафесійныя і творчыя здольнасці. Гэта час свежых ідэй і задум. Гэта час пашыраць магчымасці!

    Тры насычаныя дні: гарачыя дыскусіі, яркія і займальныя даклады, хвалюючае чаканне канкурсантамі адзнак сваіх праектаў, унікальная Гасцявая праграма і, вядома ж, новыя веды, знаёмствы і выдатны настрой — усё гэта чакае ўдзельнікаў фестывалю.

    Запрашаем прыняць удзел у фестывалі:

    1. Аўтараў праектаў

    Вы ведаеце штосьці асаблівае пра сваю краіну, рэгіён або тэрытарыяльны аб'ект і ўпэўнены, што ваш праект зможа прыцягнуць увагу турыстаў, інвестыцыі, уцягнуць жыхароў у яго рэалізацыю і дапаможа ўсяму свету даведацца пра вашу радзіму? Ці вы ўмееце правільна паднесці тое, што, здавалася, ужо ўсім вядома?

    Паспрабуйце свае сілы ў конкурснай праграме OPEN. Бо менавіта ваш праект можа заваяваць ганаровае першае месца, стаць уладальнікам Гран-пры, а таксама зацікавіць запрошаных прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, інвестараў, бізнэс-эліты.

    Да ўдзелу запрашаюцца фізічныя асобы і арганізацыі, якія маюць гатовыя працы альбо напрацоўкі ў сферы тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу. На конкурс заяўляюцца брэнды краін, гарадоў і тэрытарыяльных аб'ектаў.

    2. Інвестараў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і бізнес-эліты

    За мінулыя два гады ў фестывалі OPEN удзельнічалавялікая колькасць паспяховых праектаў, якія пасля набылі немалую папулярнасць. Не прапусціце свой ​​шанец дакрануцца да гістарычнай падзеі —знайдзіце «свой» праект на OPEN 2014!

    3. Тых, хто цікавіцца

    Кангрэс OPEN your mind — ваш шанец даведацца пра ўсё самае актуальнае і ўнікальнае ў сферы тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу ад вядучых экспертаў з розных краін свету.

    На кангрэсе будзе арганізаваны пераклад — можна забыць аб межах у зносінах.

    Фестываль OPEN: пашыраючы магчымасці!

    *За два гады працы фестываль прыцягнуў на конкурсную праграму OPEN your world больш за 100 работ у сферы тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу з краін Заходняй і Усходняй Еўропы, Балтыі і СНД. На адукацыйнай пляцоўцы OPEN your mind выступіла каля 40 спікераў сусветнага ўзроўню з Партугаліі, Нідэрландаў, Польшчы, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Расіі, Украіны. Госці фестывалю атрымалі ўнікальную магчымасць наведаць найбольш прывабныя месцы Беларусі, а таксама прыняць удзел у рэканструкцыі народных абрадаў і дэгустацыі мясцовых страў.

    Кіраўнік Міжнароднага фестывалю тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу OPEN — Алена Новікава.

    Кантактная інфармацыя:

    Тэл.\факс: (017) 321 22 90 (91)

    Маб. :          (029) 115 97 76          

                        (029) 862 89 94

    e-mail: open@satio.by

    Международный фестиваль

    Апублікавана ў Культура, мастацтва

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —