• 22 мая 2012

    Беларускае народнае адзенне

    15

    Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.

    Свая, цудоўная спадчына ў беларускага народа. Стагоддзямі, узбагачаючы і ўдасканальваючы, нягледзячы на цяжкія гістарычныя ўмовы, на ліхалецці войнаў, выраблялі беларусы ўзоры народнага мастацтва, у якім сцвярджалі свой эстэтычны ідэал, у якое ўкладвалі тонкі густ і высокае майстэрства. Адыходзіла і гублялася многае - лёс не песціў беларусаў. Але і тое, што засталося, раскрывае перад нашым сучаснікам па-мастацку дзівосны, па-філасофску мудры свет народа - пранікнёнага творцы і ашчаднага хавальніка лепшага, таленавітага. Беларуская народная творчасць - паэма жыцця беларускага народа на ўсіх этапах гісторыі, трапяткое люстра яго душы, невычэрпная крыніца творчага натхнення і мастацкіх вобразаў.

    Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Сфарміраванае ў выніку доўгіх і складаных працэсаў развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, яно больш, чым іншыя сферы побыту, адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку беларусаў. Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне - найважнейшая этнічная прыкмета. Глыбока і паэтычна выказала гэта простая беларуская сялянка. Яна хоча быць пахаванай ва ўборы сваёй маладосці, каб, паводле яе прыгожай фантазіі, продкі пазналі, "хто яна, хто мы як народ".

    Сапраўды. Калі мы кажам "беларус, грузін, іспанец", то абавязкова хочам уявіць, як ён выглядае, як апрануты. Альбом "Беларускае народнае адзенне" і пакажа нам саміх сябе, пакажа ўсім, хто зацікавіцца, як выглядалі, як апраналіся беларусы, працоўныя людзі адной са славянскіх нацый. І поўныя ансамблі адзення, і кожная з яго частак - гэта, з аднаго боку, рэчы утылітарнага прызначэння, з другога - творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Народ заўсёды, ва ўсім - мастак. Усякі выраб яго рук адухоўлены шчырасцю пачуцця, расквечаны цікавай выдумкай. Пры гэтым ён практычна і эстэтычна мэтазгодны, пазбаўлены выпадковага, штучнага. Таму творы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва ўсе часы былі і застаюцца бясспрэчнымі ўзорамі сапраўднага мастацтва, дзейсна ўплываюць на сучасную культуру, на яе далейшае развіццё і ўзбагачэнне.



    Згодна народным уяўленням, прыгажосць жанчыны заўсёды атаясамлівалася не толькі са знешнім выглядам, але і з яе працавітасцю, умельствам, густам. Калі надыходзіла пара выходзіць замуж, дзяўчына рыхтавала бацькоўскай сям'і і жаніховай радні багата аздобленыя кашулі, наміткі, паясы, ручнікі. Гэтым яна сведчыла свае здольнасці, рупнасць, кравецкі і вышывальны спрыт. 

    Гістарычнае развіццё беларускага народнага адзення адбывалася ў непасрэднай сувязі з прыродна-кліматычнымі і сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі. Засцерагаючы чалавека ад холаду і спёкі, адзенне адпавядала таксама маральным патрабаванням, задавальняла эстэтычныя густы. У розныя часы і па-рознаму яно выконвала магічную і абрадавую функцыі, служыла сродкам адрознення паводле сацыяльнага паходжання, роду заняткаў. Па састаўных частках касцюма, спосабу нашэння, па кампазіцыйна-дэкаратыўнаму афармленню, каларыту і арнаментыцы можна было дазнацца, з якой мясцовасці чалавек, якое яго сямейнае становішча, узрост.

    У святочным і абрадавым адзенні адлюстравалася само жыццё беларуса, яго светапогляд, адносіны да людзей. Ільняное белае адзенне з саматканкі спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння да смерці. У зіхатліва-белы мятлік апраналі немаўлятка, у далікатна вышытай кужэльнай кашулі апускалі нябожчыка ў магілу. Сама назва - Беларусь, як мяркуюць некаторыя гісторыкі, этнографы, паходзіць ад таго, што ўлюбёным колерам адзення беларусаў быў белы. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзенне насіць у будні ці свята, надзяваць на вяселле ці радзіны, з выпадку радасці ці жалобы. У пост, напрыклад, хадзілі ў "пасцяным" касцюме, у якім адсутнічаў чырвоны колер. У самае прыгожае ўбіраліся і да працоўнай урачыстасці: першы выган жывёлы "на юраўскую расу", свята першай баразны, першага снапа на ніве, першага пракосу на сенажаці.

    Асабліва строгі і вытанчаны быў святочны касцюм маладзіц да нараджэння першага дзіцяці. Нібы гатычныя мадонны, павітыя ў бялюткія наміткі, апранутыя ва ўзорыста-маляўнічыя андаракі, велічна і грацыёзна хадзілі яны па роднай зямлі і, як усе жанчыны свету, адчувалі сябе ва ўрачыстых уборах высакароднымі і прыгожымі, шчаслівымі і радаснымі.©

     

    Матэрыял сайта JiveBelarus.net

     

    Апублікавана ў Вытокі

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Андрэй

    23 мая 2012

    Дзень народнага адзення

    Шкада, што цяпер няма ў Беларусі такога звычая, калі б усе хаця б адзін дзень у годзе апраналі б нацыянальную вопратку.

  • Nastassia

    24 мая 2012

    Тым, хто цікавіцца

    Ў кнігарні «логвінаЎ» можна набыць цудоўнае выданне з добрымі іллюстрацыямі народнага адзення ў розных частках Беларусі)

  • Деревенщина

    24 мая 2012

    дзень

    Чего жалеть?
    Возьми инициативу в свои руки и организуй, йопта :)

  • Лявон

    18 лютага 2013

    водгук

    Прыемна бачыць людзей у беларуским адзенни.
    Лявон.

  • Юры

    28 сакавіка 2013

    Падзяка

    За гэты скарб, які Вы знайшлі сілы, час і жаданне размесціць у сеціве (я маю на ўвазе сайт увогуле), я і мае сваякі набываем толькі Вашы малочныя прадукты! Шчыры дзякуй Вам!

  • Ксения

    02 лістапада 2013

    Белорусская национальная одежда.

    Помогите. Белорусская национальная одежда. Какая у них национальная одежда?

  • ГАЛИНА

    07 студзеня 2014

    КУПИТЬ

    ДОРОГИЕ ДРУЗЬЯ ХОЧУ ПРИЕБРЕСТИ ДЛЯ СЕБЯ БЕЛОРУССКУЮ НАЦИОНАЛЬНУЮ БЛУЗУ ИЗ ТОНКОГО ЛЬНА САМА Я БЕЛОРУССКА

  • Катерина

    10 студзеня 2014

    знешні выгляд беларусау і нацыянальны характар

    дапамажыце знайсці пра знешні выгляд і нацыянальны характар беларусау!!

  • лоьбь

    15 студзеня 2014

    трь

    хорошо

  • тамара

    02 красавіка 2014

    купить национальный костюм

    где купить

  • НАТАЛЬЯ

    13 верасня 2014

    КУПИТЬ И ЗАКАЗАТЬ НАРОДНУЮ ОДЕЖДУ

    Фирма занимается пошивом национальной одежды :


    ПРОДАЖА мужские вышиванки р-ры 48 -50-52 400 000 руб.
    р-ры 52-60 500 000 руб.
    женские под заказ р-ры любые от 400 000руб
    информация на сайте elen-karot.by
    мтс 8 029 795 11 58 Наталья

  • Виталина

    17 чэрвеня 2015

    Беларусь

    Можно ли купить или заказать белорусские народные(национальные) костюмы Беларуси (мужской и женский) до середины августа 2015???

  • ХИККА АЛЕНА

    14 лістапада 2015

    БЛА БЛА БЛА

    ЕСТЬ ЧО ПОКОРОЧЕ

  • Ольга

    12 чэрвеня 2016

    Дзе купіць

    Хачу купіць нацыянальнае адзенне для ўсёй маёй вялікай сям"і. Ц прадаецца яно дзе-небудзь у Беларучі? Можа ведаеце.

  • Iрына

    05 верасня 2016

    О национальной одежде.

    Для тех, кто спрашивал - где купить национальную белорусскую одежду.
    "Скарбнiца" - есть магазины в "Столице" и на ул.Киселева, 40 в Минске.
    Сайт http://skarbnica.by/produktsiya/kostyumy/narodnyj-kostyum
    Лучше заранее позвонить и заказать. Они шьют одежду на разный строй.
    В Малоритском районе (Брестская область) есть мастерская народной вышивки, там тоже можно заказать одежду.
    А посмотреть самую интересную подлинную и полную коллекцию белорусской национальной одежды советую в музее древнебелорусской культуры при Академии наук Беларуси (ул.Сурганова 1/2). Если заранее туда позвонить, то можно заказать экскурсию, на которой интересно расскажут обо всех костюмах. Там же можно приобрести книгу «Музей старажытнабеларускай культуры: мастацкія, этнаграфічныя і археалагічныя калекцыі». Посетили семьей - в восторге! Такого разнообразия белорусских национальных костюмов в самых подробных деталях мы еще нигде не видели.

  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —