• Особенности свадебного обряда в деревне Нехалсты

    Об особенностях свадебной традиции в деревне Нехалсты мне рассказала Нина Михайловна.

    Подробнее
  • Наум Перкин. Правда о партизанской войне

    К 100-летию со дня рождения Наума Перкина в издательстве «Регистр» вышла его повесть «Эпитафия без елея. Страницы воспоминаний партизана» (1967) без купюр.

    Подробнее
  • Диалекты — подарок прошлого

    Главную роль в формировании белорусского языка сыграли местные говоры.

    Подробнее
  • Аўтары

    Жанна Уладзіміраўна Грынюк (1966-2013)

    Grinuk

     

    Дацэнт, кандыдат псіхалагічных навук.

    Заснавальнік і дырэктар Групы кампаній SATIO (2003-2013). 
    Стваральнік і старшыня аргкамітэту Прафесійнага конкурсу БРЭНД ГОДА ў Беларусі. Cа-заснавальнік першай праграмы Executive MBA у Беларусі сумесна з ССSU (ЗША) і Акадэміяй кіравання Лявона Казьмiнскага (РП).


    Аўтар шэрагу навучальных бізнес-адукацыйных праграм і трэнінгаў, спец-курсаў, сярод якіх «Пастаноўка брэндменеджмэнта», «Пастаноўка маркетынгавай інфармацыйнай сістэмы», «Лідэрства», «Кіраванне зменамі» для Executive MBA сумесна з ССSU (ЗША) і Акадэміяй кіравання Лявона Казьмiнскага  (РП), «Упраўлення зменамі», «Стратэгіі і тэхналогіі прасоўвання», «Моцны брэнд: стратэгіі стварэння, прасоўвання, кіравання», «Асновы эканамічнай псіхалогіі» для БДУ, «Падрыхтоўка нефінансавай справаздачнасці кампаніі», «Карпаратыўная сацыяльная адказнасць» для ПРААН.
    Аўтар больш за 80 публікацый у айчынных і замежных крыніцах і СМІ, навукова-практычнай манаграфіі. Арганізатар міжнародных канферэнцый і кангрэсаў: ADVANCEDBRANDING, САМІТ ДЫРЭКТАРАЎ, Міжнародны фестываль тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу OPEN.

     

    Уладзіслаў Мігдалёнак

    Беларус, нарадзіўся на Гомельшчыне
    Жыхар гораду Ваўкавыску.

    Фатограф http://photoclub.by/vladus
    Блогер http://volkovysk.blogspot.com/
    Адзін з адмінаў Ваўкавыскага сайту http://volkovysk.by/

     

    Кірыл Кавалёнак

    Нарадзіўся 29 кастрычніка 1993 году ў  Менску. Навучаўся ў 184-ай лінгвістычнай школе, таму на размоўным узроўні валодае ангельскай і крыху — нямецкай. Апасьля 9-ай клясы паступіў у ліцэй БДУ, апасьля якога быў залічаны ў БДУІР (мін. МРТІ) дзе й навучаецца зараз. Улюбленая музыка: Rock, hard rock, metall (амаль усе стылі). Улюбленыя кнігі: «Майстар і Маргарыта», Міхаіл Булгакаў; «Маска чырвонае сьмерці», Эдгар Алан По; «Даліна Ісы», Чэслаў Мілаш; «Зьнесеныя ветрам», Маргарэт Мітчэл; «1984», Джордж Оруэл.

    Грамадскі актывіст, музыка, паэт, пісьменьнік. Зьяўляецца адначасова незалежным паэтам і ўдзельнікам літаратурнай суполкі «Дзяньніца». Таксама займаецца перакладамі. Рабіў пераклады вершаў з ангельскай, польскай і сэрбскай моў. Зараз піша гістарычна-мастацкі твор «Гісторыя аднаго паляваньня» пра лёс аднаго зь кіраўнікоў антыбальшавіцкага беларускага руху 1920-ых Георгія Моніча.

     

    Насцечка Дубовік

    Нарадзілася ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці. Навучаецца зараз у Мінску ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, факультэт Міжнародных эканамічных адносінаў. Валодае ангельскай, нямецкай, польскай мовамі. Аматар беларускай мовы, гісторыі і архітэктуры. Чатыры гады вандруе аўтаспынам па роднай зямлі, аглядаючы багацце нашай бескаштоўнай спадчыны. Мэтанакіравана робіць фотаздымкі і збірае сведкі пра ўсе агледжаныя мястэчкі. Час ад часу піша кароткія нарысы.

    Блог: http://angel-quende.blog.ru/

     

    Аляксандр Бельскі

    Аляксандр Бельскі

    Навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

    Прымае актыўны ўдзел і дзейсную працу ў раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах, навукова-даследчай дзейнасці, акцыях, мерапрыемствах, распрацоўшчык навучальна-тэстуючых праграм, стыпендыят стыпендыі імя Францыска Скарыны, уладальнік прэміі Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы.

    Аматар беларусчыны, час ад часу пішучы артыкулы =)

    Контакты:
    ksander_mogilev@mail.ru
    http://vk.com/alexanderbelski

    Ірына Зорка

    Нарадзілася ў вёсцы Ражковічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, скончыла школу № 4 г. Пружаны, выпускніца факультэта замежных моваў Брэсцкага джяржаўнага ўніверсітэта ім. А.С. Пушкіна. Ведае нямецкую і ангельскую мовы, з дрыготкай асалодай займаецца вывучэннем роднай (і вельмі шкадуе, што была пазбаўлена мажлівасці з калыскі размаўляць менавіта на ЁЙ!). Да ідэі пісаць артыкулы прыйшла выпадкова: заўсёды пры чытанні кніг на беларускай мове мела за звычку выпісваць новыя, незнаёмыя словы і з трымценнем задавальняла сваю цікавасць пры іх перакладзе. Пераканана, што перш чым вывучаць замежныя мовы, трэба ведаць сваю родную (амаль, як у Гётэ: «той, хто не валодае замежнай мовай, нічога не ведае пра сваю ўласную»). Піша вершы, зноў жа на беларускай мове. На іншай проста не пішацца :) Марыць займацца журналістыкай, а таксама напісаць кнігу на гістарычную тэму ў будучым. Прыхільніца ўсяго беларускага!

     

     

    Ірына Кажамякіна

     

    Нарадзілася 30 студзеня 1986 г. Скончыла сярэднюю школу № 177 г. Мінска (гуманітарны клас з беларускамоўным навучаннем). Зараз з'яўляецца студэнткай  5-га курса завочнага аддзялення гістарычнага факультэта БДУ. Напрамак спецыяльнасці: гісторыка-архівазнаўства. Сфера гістарычных інтарэсаў: жанчыны ў гісторыі Беларусі, пытанні рэстытуцыі беларускіх каштоўнасцей, краязнаўства.  

     

    Таццяна Кас'ян

     

    Беларуска. Нарадзілася 14 кастрычніка 1994 года ў г. Маладзечна Мінскай вобласці. Захапляецца паэзіяй, піша прозу і вершы. У 2010 годзе скончыла Дзіцячую музычную школу па класу скрыпкі, мае дыплом аб завяршэнні мастацкага класа ў СШ № 11 свайго горада. Любімыя кнігі — Габрыэль Гарсія Маркес — «Сто гадоў адзіноты», Дзюма — «Каралева Марго», Уладзімір Караткевіч — «Каласы пад сярпом тваім», Эрых Марыя Рэмарк — «Жыццё ў пазыку». Слухае класічную музыку, hard rock. Захапляецца журналістыкай, піша невялікія артыкулы аб сваім горадзе і робіць фотаздымкі сваёй Радзімы.

    Кантакты: 
    http://vk.com/id61704897
    http://vseti.by/id239485

     

    Анастасія Хурсевіч

    Анастасія Хурсевіч

    Нарадзілася ў Мінску. Скончыла сярэднюю  школу № 209. Зараз атрымлівае адукацыю ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Часам друкуецца у газетах і часопісах. Любиць сваю краіну, яе культуру і гісторыю. Найлепшым адпачынкам ліча падарожжы па розных кутках Беларусі.
     

     

    Артур Чынікайла

    Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» ў 2012 годзе. Валодае ангельскай, нямецкай і французскай мовамі.
    Выпускнік праграмы «Будучая эліта холдынгу» міжнароднага аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М».
    2010 — праца ў кампаніі «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».
    2011-2012 — праца над Усебеларускім інтэрактыўным парталам «УсеБеларусы»
    Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па каратэ.
    З 2010 года выкладае каратэ дзецям, сябра Беларускай федэрацыі традыцыйнага каратэ.

     

    Ганна Запартыка

    Ганна Запартыка, дырэктар установы "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва"

    Дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва»

     

    Кацярына Гурская

    Кацярына Гурская

    Нарадзiлася 2 чэрвеня 1993 года. Студэнтка Гомельскага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта iмя П.В. Сухога, будучая спецыяльнасць — фiнансавы менеджмэнт; адначасова атрымлiвае другую вышэйшую адукацыю — сучасная ангельская мова.
    Цiкавіцца беларускiм фальклёрам, вытокамi нашай гicторыi, сучаснай лiтаратурай.

    Віталь Чайка

    Віталь Чайка

    Нарадзіўся ў 1975 годзе ў горазде Мінску, дзе зараз і пражывае. Працуе юрыстам у будаўнічай кампаніі. Жанаты, мае двух чароўных дзетак. Захапляецца гісторыяй сваёй малой радзімы — Смаргонскага раёна. Любімае месца на зямлі — родная вёска Хведзевічы і паазер'е Свір.

    Падзяліцца Апублікаваць
  • Подпишитесь на новости ВсеБеларусы:

    Отказаться от подписки

    Подписаться

Самое популярное

© 2011 УсеБеларусы — создан для нас и про нас

Идея и разработка SATIO\БРЕНД ГОДА

Копирование материалов только с письменного разрешения

УНП 190438641

Разработка сайта —