• Особенности свадебного обряда в деревне Нехалсты

    Об особенностях свадебной традиции в деревне Нехалсты мне рассказала Нина Михайловна.

    Подробнее
  • Наум Перкин. Правда о партизанской войне

    К 100-летию со дня рождения Наума Перкина в издательстве «Регистр» вышла его повесть «Эпитафия без елея. Страницы воспоминаний партизана» (1967) без купюр.

    Подробнее
  • Диалекты — подарок прошлого

    Главную роль в формировании белорусского языка сыграли местные говоры.

    Подробнее
  • Iнтэрактыўны партал «Усе Беларусы»

     

    Гісторыю ствараюць людзі. Унікальнай краіну робяць людзі! Усе, без выключэння. Розныя людзі жывуць, адчуваюць, бачаць і любяць Беларусь па-рознаму!

    Usebelarusy.by - гэта iнтэрактыўная пляцоўка, дзе ўсе мы разам распавядаем свае гiсторыi: пра сябе, сваіх продкаў, блізкіх і далёкіх, пра дарагiя сэрцу мясцiны, пра маленькія і вялікія адкрыццi сваёй Беларусi. Гэта пляцоўка, дзе ўсе разам спрачаюцца і разважаюць, дэманструюць ўласныя таленты - не па прымусу, а проста таму, што гэта важна распавесці ўсім пра СВАЮ Беларусь!



    Мы так шмат ведаем пра еўрапейскія краіны: іх архітэктуру, гісторыю, культуру, кухню, што часта забываем пра свой родны, цікавы і нават унікальны край. Мы можам жыць у горадзе, вёсцы, дзе выраслі знакамітасці сусветнага маштабу, і нават не здагадваемся аб гэтым. Хто з вас, напрыклад, ведае, што продкi Майкла Дугласа нарадзілiся на нашай зямлі!? 

    Перадгісторыя стварэння

    Штуршком да стварэння партала паслужылi распрацаваная SATIO методыка iнклюзыўнага сацыяльнага маркетынгу i паспяхова рэалiзаваны праект «Дакранiся да вытокаў». Адным з вынікаў гэтага праекта стала ўсведамленне таго, як няшмат мы ведаем пра рэальную прыгажосць краіны, у якой жывем і працуем, і разуменне таго, як шмат сярод нас людзей, што імкнуцца дакрануцца да шчыра беларускага...

    Ідэя

    Партал «Усе Беларусы» - гэта дайджэст - сціслы пераказ любых (абсалютна розных) звестак, паведамленняў і фактаў пра Беларусь.

    Магчымы два спосабы папаўнення інфармацыі:

    • рэтрансляцыя цікавай інфармацыі з ужо існуючых рэсурсаў,
    • аўтарам публікацый можа стаць любы жадаючы, незалежна ад узросту, рэлiгii або ўзроўню адукацыі.

    Партал - «Усе Беларусы» - гэта дарожны паказальнік на заблытаных шляхах і сцежках віртуальнай прасторы беларускага інтэрнэту.

    На самой справе, рэсурсаў, прысвечаных Беларусі, і пра беларусаў, як аказалася, шмат. Вось толькі далёка не заўсёды іх можа знайсці звычайны «не ўцягнуты ў тэму» жыхар Беларусі. Няма ў яго яшчэ пакуль ні арыенціраў, ні ўменняў па «навігацыі».

    Партал - «Усе Беларусы» - некамерцыйны праект, таму мы расказваем пра цікавыя падзеі і мерапрыемствы ў Беларусі не з мэтай рэкламы, а для ўключэння ў гэтыя падзеі тых, хто жадаў бы, ды не ведае, як, што і дзе.

    Для каго

    Партал будзе цікавы і карысны тым, хто:

    • знаходзіцца ў пошуку разнастайнай інфармацыі пра Беларусь;
    • цікавіцца нашымі вытокамі, аўтэнтыкай, культурай;
    • вучыць іншых ці вучыцца сам (выкладчыкі, вучні / студэнты);
    • плануе сямейны адпачынак у Беларусі;
    • вывучае гісторыю, культуру, традыцыі Беларусі;
    • стварае разнастайныя творчыя праекты аб Беларусі;
    • хоча сам ствараць кантэнт пра Беларусь.

    Кожны з вас зможа стаць аўтарам  раздзелаў "Я нарадзіўся тут" і  "Дакраніся да вытокаў"

    Запрашаем прайсці тэст  "Карта памяці" і зразумець, наколькі добра вы ведаеце нашу родную зямлю. 

    Унікальнасць партала

    Партал «Усе Беларусы» — інтэрактыўны, жывы  партал: кожны, каму ёсць (а галоўнае вельмі хочацца), што сказаць, напісаць, адлюстраваць - можа гэта зрабіць! Дасылайце інфармацыю, звязаную з нашай сінявокай на e-mail рэдактара Editor@usebelarusy.by, пішыце ў групе Vkontakte і Twitter.

    Думаем пра Беларусь. Вандруем па Беларусі. Пішам пра Беларусь.

    Толькі так мы перастанем ставіцца да сваёй Радзімы адхілена. Толькі так мы зможам СТАЦЬ БЕЛАРУСАМІ, а не лічыцца імі «па-пашпарце».

    Usebelarusy.by - створаны для нас і пра нас

     

    Аўтары «Усе Беларусы»

    Жанна Грынюк (1966-2013);

    Святлана Папсуй



    Рэдактар «Усе Беларусы»  

     Editor@usebelarusy.by ;


    Каардынатар праекта Usebelarusy.by

    Група кампанiй "SATIO"

    http://www.satio.by



    PR-менеджэр Usebelarusy.by

    Іна Рыкуніна pr@satio.by

    т/ф.:+ 375-173-21-22-91, + 375-173-21-22-93;

    GSM: +375 29 272 93 07.


    Падзяліцца Апублікаваць
  • Подпишитесь на новости ВсеБеларусы:

    Отказаться от подписки

    Подписаться

Самое популярное

© 2011 УсеБеларусы — создан для нас и про нас

Идея и разработка SATIO\БРЕНД ГОДА

Копирование материалов только с письменного разрешения

УНП 190438641

Разработка сайта —